• Информационный отдел МРО

Мерапрыемства у Чырвоным касцёле


Увечары 14 верасня 2022 года у Чырвоным касцёле імя св. Сымона і св. Алены было шматлюдна. Вернікі і госці храма чакалі пачатку міжрэлігійнай сустрэчы, якая адбылася з нагоды правядзення VII Кангрэсу лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій у Казахстане.

Сустрэча была адкрыта архіепіскапам-мітрапалітам Мінска-Магілеўскім у Беларусі Іосіфам Станеўскім.

На сустрэчы таксама прысутнічалі:

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Румак Аляксандр Аляксеевіч;

Монсіньёр Джон Джон Каларакалу, Часовы Павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь;

Прадстаўнікі Праваслаўнай царквы, Релігійнага аб'яднання абшчын прагрэсіўнага іудаізма, Евангелічна-лютэранскай царквы ў Республіцы Беларусь, Беларускай грэкакаталіцкай царквы.

Ад Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання прымалі удзел Муфтый Абу Бекір хазрат Шабановіч, імам Бекір Мурзіч, сакратар Жанна Мурзіч.

Асноўным сэнсам гэтага мерапрыемства быў абвешчаны межрылігійны дыялог - малебен пра мір ва усім свеце.

Ксёндз канонік Чырвонага касцёла Уладыслаў Завальнюк выступіў з дакладам "Эдвард Вайніловіч - чалавек міра і адзінства".

Эдвард Вайніловіч быў таленавітым чалавекам, майстрам у архітэктуры і сваё жыццё пасвяціў добрым справам. Яго дзеці, Сымон і Алена, на жаль, хутка памёрлі у раннім узросце, і бацька вельмі сумаваў, але потым акрэп духам і вырашыў за свой кошт спраектаваць і пабудаваць касцёл у памяць сваіх дзяцей. Прайшло ужо 112 гадоў, як пабудаваны касцёл, але талент Эдварда і яго ахвяраванне у наш час узбуджаюць сваёй прыгажосцю вернікаў католікаў і наведлівайнікаў гэтага храма.

Калі надышоў час прамоў удзельнікаў сустрэчы, Муфтый Абу Бекір хазрат Шабановіч выступіў з дакладам па тэматыцы вечара, і вернікам католікам спадабалася гэта выступленне.

Пасля сканчэння мерапрыемства прадстаўнікі каталіцкай царквы сардэчна запрасілі удзельнікаў сустрэчы павячэраць за адзіным сталом, што сімвалізуе адзінства нашых рэлігій і нацыянальнасцей. Негледзячы на тое, што мы ўсе розныя, - у кожнага із нас свой шлях да Адзінага Гаспадара сусветаў.